| 7 красавіка, 18:30, плошча Кастуся Каліноўскага |
[Apr. 7th, 2006|12:42 pm] |
Зварот да грамадзянаў Беларусі
Паважаныя грамадзяне Беларусі! Падзеі 19 – 25 сакавіка паказалі, што беларускі народ мае сілы, каб спыніць дыктатуру, якая ў гэтыя дні адкрыта выявіла сваю фашысцкую сутнасьць. Беларусаў ня ўдасца запалохаць і зрабіць паслухмяным “рэсурсам” групоўкі некультурных, малаадукаваных людзей.
Заклікаем 7 красавіка а 18:30 усіх, каму дарагія воля і незалежнасьць Беларусі, на Цэнтральную плошчу Менску (змагарная моладзь 22 сакавіка назвала яе плошчай Кастуся Каліноўскага). Нашы лёзунгі:
“За вольную Беларусь!”“Фашызм ня пройдзе!”“НЕ - фальшываму прэзыдэнту!”“НЕ - трэцяму тэрміну!”
Беларускі Нацыянальна-Вызвольны Рух
Паводле www.bielarus.net, www.pbpf.org |
|
|